Електронна бібліотека/Поезія

де я тебе розлив...Сергій Осока
"Рейвах" (уривок з роману)Фредерік Верно
Стільки людей поховано у пустелі...Олег Короташ
Можеш забрати в мене трохи страху?Сергій Жадан
Далі стоятимеш там, де завжди і була...Катерина Калитко
Після снігуОксана Куценко
Спочатку поет жив в життєпросторі світла...Микола Істин
Буде час, коли ти...Сергій Жадан
Буде злива початку світу, і підніметься Рось...Катерина Калитко
І не вистачить сонця, аби все освітитиСергій Жадан
отак прокинутися від вибуху...Павло Коробчук
посеред ночі під час важкого кашлю...Анатолій Дністровий
з міста, якого немає, не доходять новини...Галина Крук
Велика годинникова стрілкаСергій Жадан
Вечірня школаДмитро Лазуткін
Оповита сном (THE SLEEPER)Едгар По
Нас не вчили жити в такому, і ми вчимося, як можемо...Катерина Калитко
Чужими піснями отруєна даль не навіки...Ігор Павлюк
Візерунки на склі. То від подиху нашого...Мар´яна Савка
Святи Йордан водою не вогнем...Мар´яна Савка
Така імла - поміж дощем і снігом...Мар´яна Савка
Він переїхав в Бучу в середині березня 2021...Максим Кривцов
Приймаю цю осінь внутрішньовенно...Сергій Кривцов
Скільки б я не старався виїхав по-сірому...Максим Кривцов
Падає ліс падає людина падає осінь...Сергій Кривцов
Зайшов до друга додому...Сергій Кривцов
Коли запропонують витягти соломинку памʼятіСергій Кривцов
Змійка дороги вигинається...Сергій Кривцов
Як же мріється нині про ваші нудні біографії...Максим Кривцов
Втрати...Сергій Кривцов
В прифронтовому місті...Сергій Кривцов
Сідаєш в броню наче у човен...Максим Кривцов
Під розбитим мостом протікає Оскіл...Максим Кривцов
Завантажити

 

сура 1

 

Ён не быў ні за кога – ні шэйхі яго, ні эміры

не цікавілі: што яму зь іхніх сумніўных багацьцяў?!

Клаў на моду, законы, вайсковыя зборы й турніры,

бо прарокі ніколі ня верылі прапагандзе.

 

сура 2

 

Ён быў знаным паўсюль мэляманам: зьбіраў фанатэку,

рарытэтныя нотныя сшыткі мяняў на футры.

Сузіраючы жорскасьць свайго ваяўнічага веку,

пад уміраны сьпеў муэдзіна запісваў суры.

 

сура 3

 

“Хто ўжывае віно, толькі той і патрапіць да гурый”, –

пад аліваю лежачы, славіў жыцьця асалоды.

“І ніякая лажа, ніякія сваркі і бздуры

не аспрэчаць красы й смакаты богатворнай прыроды.”

 

сура 4

 

Па вялікім рахунку ўсе бабы хоць крышачку дуры, –

але ўночы – бясспрэчна! – багіні (з Аллагавай згоды).

Што ж, і Творца, ствараючы сьвет, не пазьбегнуў халтуры;

дзеля жарту наслаў нам на дупы такія прыгоды.

 

сура 5

 

Вандраваў па краёх апантаным вясёлым турыстам.

Ведаў месцы аазісаў, мовы, грашовыя курсы.

Больш за ўсё ненавідзеў паўсюдных салдат-каляністаў.

Меў вялікую слабасьць да кніг і фруктовых мусаў.

 

сура 6

 

Быў бы там інтэрнэт – сябраваў бы з паловаю сьвету,

ад імя Усявышняга тэксты вывешваў на сайце.

Ён ня меў ані прынцыпаў, ані жыцьцёвае мэты.

Ні ў адным не пазначаны сьпісе, ні ў якім штаце.

 

сура 7

 

Ён сьмяяўся з няшчасных што прагнулі Армагедону,

харызматаў з даўгім языком уважаў за хлусаў;

не любіў пурытан за дэбільныя іх загоны:

што ў сапраўднага верніка мінусаў менш чым плюсаў.

 

сура 8

 

Не, адзінае праўды няма – ёсьць уява ды вера.

І нішто больш ня здольнае даць чалавеку свабоду.

Усе астатнія рэчы – банальныя глупства й хімэра.

Ну і збольшага людзі – калгасьнікі ўсё ды ўроды.

 

сура 9

 

Непасрэднасьць дзіцячую славіў на кожным базары,

але што гандлярам неразборлівы трэнас паяца.

Ён аднойчы патрапіў на некалькі содняў на нары,

бо народ баламуціў натхнёнай прамовай на пляцы.

 

сура 10

 

Ён валіў супраць плыні, набожны герой анэграўнду,

адкрываючы вочы на гнюснасьць наяўнай сыстэмы.

Быў спакойны да здрады сяброў і чужое пагарды,

бо Аллаг быў ягоным надзейным ахоўным татэмам.

 

сура 11

 

Ён ня меў ані лецішча, ані кватэры – нічога,

неўтаймоўны аматар шматлюдных сумніўных кампаній.

Гэты чортавы цынік ніяк не цягнуў на прарока,

Клаў на ўсё і на ўсіх. І – бухаў дзень пры дні ў Рамадане!

 

сура 12

 

У жаданьні рабіць абы-што ёсьць прывабнае нешта:

слухаць сьпевы фантанаў, бяздумна валяцца ў ложку.

Ён мінаў боль і скруху, хаця й быў звычайнай пешкай.

Проста жыў дзеля кайфу й не парыўся ані трошкі.

 

сура 13

 

“Ну чаму менавіта яму даў Аллаг блаславеньне

несьці радасьць і лёгкасьць па вёсках, аулах, мястэчках!?”

Барадаты нягеглы мужык, ён штоночы нязьменна

узіраўся ў нябёсы, дзе – Бог, НЛА... І пустэча.

 

сура 14

 

Ён памёр у бардэлі з шыкоўнай красуняй пад бокам.

У кішэні знайшлі падрабязны інтымны дзёньнік.

Для ягоных сыноў гэта ўсё было проста шокам.

Хер ты знойдзеш такое сярод кананічных кронік.

 

 

1918

 

Цябе сустракалі з кветкамі ў Будапэшце

і цалавалі ногі буржуйскім даўгім языком.

Але ты насамрэч вартая толькі сьмерці -

удару ў пуза вострым матроскім штыхом.

 

Пакуль заядала віно францускаю булкай

і танчыла з панам Пятлюрам кадрыль і канкан,

народ на заводах выпільваў балты і ўтулкі

і прыкладаў да скроні халодны наган.

 

Дык кінь, прашмандоўка, гэтыя гулькі ды п´янкі,

вяртайся дадому радзіму сваю кахаць.

А не - то прыедзем на бальшавіцкіх танках

й раздавім цябе як апошнюю контру і блядзь.

 

1939

 

сканчаецца лета й канікулы ў аэраклюбах

рамантыкі робяць скачкі з парашутам ды глупствы

ў любоўных акопах курсанты на радасьцях трубы

бухлом заліваюць яшчэ ў біяграфіях пуста

 

жыцьцё йдзе па колу і не замінае нікому

хуеюць габрэі шалее паліцыя ў сёлах

усё яшчэ ціха пакуль што усё па-старому

і jajki на месцы і mleko на месцы і сала

 

дзяржаве вядома адкуль вы нашто вы і хто вы

так будзе вайна і ня трэба крычэць з пераляку

а лепей вучыце старыя сакральныя словы

ура не здамося ў атаку і – йдзіце ў сраку

 

базары цырульні піўніцы ўсюды шпіёны

рыхтуюць дыверсіі п’юць у крутых рэстаранах

наўкол гэтак весела лёгка надрыўна й шалёна

паўсюдна ўсьмешкі на тварах а ў душу насрана

 

яшчэ не памерла Украіна polska – таксама

блядуюць паненкі паны камісары сяляне

працуюць стабільна ашчадныя касы і крамы

ачком прадчуваеш бяду а яно не падмане

 

Partizanen`44

 

Поўніцца стрэламі паліцэйскі дворык,

дзеўкі ў клуні “даюць” за ежу і маркі.

А на галоўнай вулцы мясцовы прыдурак

абвяшчае Армагедон, выціраючы смаркі.

 

Нехта ж забацаў здуру сабе вясельле –

немцы пішчаць пра Марлен у губны гармонік.

І маладыя сьвяткуюць настолькі няўмела,

што ванітуюць пасля на клюмбы з рамонак.

 

Ідылія, як заўжды, абрываецца нечакана:

мозг жаніха распырсканы па абрусе...

Далей у кадры – узброеныя мужчыны,

што па чарзе вырубаюць дзяцей і бабусю.

 

Дзядзькі – за нажы, але што наагул той ножык?

Дзядзькам кулю ў вока, бо нефіг стаяць на дарозе.

І цётачка Сьмерць, сабраўшы ўсе душы ў кошык,

глядзіць як паранены сват канае ў гародзе.

 

Усіх паліцаяў вешаюць на сьвінаферме,

швэндал паляць жыўцом каля магазіну...

Ды й вёску паляць, каб час ня губляць дарэмна.

Прыемна, відаць, мілавацца такою карцінай!

 

Потым прыходзіць сьвітанак. Раса на трупах,

лётаюць матылькі па-над бязлюднай дарогай...

А партызаны ў штабе лясным сваім тупа

п’юць самагонку, сьвяткуючы перамогу.

 

1946

 

“…мы жывём, мы яшчэ ня згінулі,
і бяжым не з апошніх сіл.

С. Адамовіч

 

Іх пакінуў ня бог. Бог папросту сышоў у лясы.

Таму ўтропы за ім пакідаюць свае пазыцыі.

Нібы гольле, сухія і ломкія, іхінія галасы.

Нібы вугаль, чарнеюць іхніх сэрцаў настурцыі.

 

Кажаны працінаюць паветра, нібы шрапнэль.

Прарываюцца моўчкі. І кожны зь іх загарнуты

у нябёсаў коўдру, дзіравую, быццам шынэль

пад якой ты прысьніў свой далёкі палескі хутар.

 

Яны мусяць сягоньня перасячы кардон

цераз чорны буг і пав а л налібоцкае пушчы.

Цераз першы перавязе праваднік Халімон.

Па сьцежцы праз морак вывядзе невідушчы.

 

І покуль ёсьць час на малітву і хвіля на сон,

тытунь у заплечніку й шанец дажыць да сьвітанку –

іграе ледзь чутна трафэйны стары патэфон

пра лілі марлен, зялёны дубок й варшавянку.

 

І покуль круціцца чорны вініл мовы,

і голка памяці счытвае нябачную партытуру –

ня важна, што целы ня маюць анёльскай аховы:

ўсё роўна ня выжыць іхнай крохкай структуры.

 

Яны адыходзяць, захутаныя ў рызьзё,

з вачыма – пустымі, нібы патранташ аўтамату.

І спадае раса, зіхоткая як лязо,

на макавы цьвет, чырвоны бы новая ўлада.

 

У чаканьні Гамону

 

Ён зьявіўся нібы зьніадкуль. Правінцыйны фанатык,

махаючы перад пастваю бібліяй і барадой,

наводзіў у душах мясцовага люду парадак

і з дапамогай шматлікіх духоўных практык

з усіх прыхаджанак лягаў з кожнай другой.

 

Пра памяшканьне мясцовага дому культуры,

дзе новы прарок абяцаў усім хуткі Рай,

паціху пайшла пагалоска. На лекцыі гуру

хадзіў нават мэр. А двое з пракуратуры,

прыняўшы сан, прагрымелі на цэлы край.

 

Гісторыя тая была дастаткова цёмнай:

пракурор з калегам, трапіўшы ў скандал

з кантрабандай палёнай гарэлкі, раптоўна

сталі звацца айцамі Кірылам й Антонам

і, з блаславеньня, адкрылі другі філіял.

 

У адрозьнені ад бравага прарока Гамона,

які надаваў справе метафізічны масштаб,

айцы ўзначалілі фонд “Дзеці Армагедона”.

Схема простая: за стырно фургона

саджаецца божы раб.

 

У выніку душпастырская аўтакалона

пад слоганам “мабільнае хроснае хады”

вандруе па сельскіх і прамысловых раёнах,

даючы кожнаму, у абмен на мільёны,

квіток на Неба і літр сьвятое вады.

 

Некаторыя, праўда, казалі, што гэты “Суд Божы” –

выдумка ўнутраных ворагаў і Сатаны.

Цуды прарока страшылі бамжоў і заможных:

ён кляў капітал – і зьнікалі ў абменьніках грошы,

ставаў на калені – мёртвы ўставаў з труны.

 

Неўзабаве секта, захапіўшы дзяржаўны сектар,

атрымала доступ да прэсы, радыё і ТБ:

галоўнаю навіною стаўся Канец Сьвету.

Нават галоўны паэта ў адным з тэрцэтаў

напісаў: “Мы ў трубе дарагая, мы ў поўнай трубе.”

 

Чым бліжэй Судны дзень, тым менш працаголікаў,

тым меней у крамах вітрын, солі і цыгарэт.

Тым люднейшыя ў модных кавярнях столікі.

Тым болей трывогі ў старэйшых, каму за 40, і

меней сэнсу у словах “заўтра” і “лёс”.

 

Урэшце, сабраўшы мільёны людзей на полі,

прарок абвясьціў хвілінны зваротны адлік.

Гамон не настаў. Ды ён і ня мусіў ніколі.

Папросту рабы сыгралі ўласныя ролі.

Папросту краіну наведаў чарговы цырк.

 

Курортная гісторыя

 

Паўднёвая Украіна. Старая акторка

правінцыйнае трупы ў партовым доку,

паехаўшы дахам, забівае матроса.

Пісталет знаходзяць у яе пад матрасам.

На допытах распавядае пра Руку

Гасподню, што ёй кіравала. Сьледчыя ў шоку.

Вобшук дадае новых ньюансаў:

аматарка сьпірытычных сэансаў,

пісала лісты сьвятому Антонію,

просячы даць ёй дзіця, гучную славу й гармонію.

 

У выніку бабульку закрываюць у псыхлякарні

на 14 гадоў. Па начох, у сьвятле ліхтарняў,

піша раманы пра шчуроў, санітарак,

паралельныя сьветы суседак-вар’ятак.

Напісанае ўночы, паліць зранку ў начным гаршку.

Седзячы на лекавым опіюм-парашку,

малюе ў сарціры на сьценах марсіянскія хронікі,

ад чаго паступова выміраюць усе гіпертонікі.

 

Але часам у мэнтальных штольнях ірвуцца тросы:

яна гадзінамі ляжыць гледзячы на кончык носа,

на краты, за якімі далёка-далёка сінее рака,

ад чаго пуста робіцца ў сэрцы йсалёнай шчака.

За месяц да выпіскі, у адну з цёмных нірванаў,

бабулька ўцякае, захапіўшы з сабою пляны

места, падрабязныя схемы дарог.

Дзяжурнай сястры – хто б такое падумаць мог! –

ламае хрыбет у начным разьвітальным танцы.

Хуткая сьмерць, сястрычка ня мае шанцаў.

 

”Сьвяты мой Антоній, мой шызафрэнічны Вэргілій,

ты ня даў задыхнуцца ў гэтым жыцьцёвым пыле”.

Сядае ў трамвайчык і едзе паволі да мора,

мілуючы вока драпежнай паўднёвай флорай.

У сэрцы расьце прадчуваньне шыкоўнай разьвязкі,

такой што бываюць адно толькі з Божае ласкі.

Сядзіць на ўзьбярэжжы, чакае нябеснага знаку

пакуль не прыходзяць прыблудныя злыя сабакі

і не загрызаюць. Ад голаду ці проста так.

І ў небе паціху згасае яе задыяк.

 

краіна

 

у гэты прыўкрасны момант

у гэтую сраную хвілю

нехта п’е, бо на сёньня мае

нехта п’е, бо ні ў чым няма сэнсу

нехта п’е, бо кінула баба

нехта п’е, бо кінуў мужык

нехта п’е, бо ніколі ня было ні таго, ні другога

нехта п’е, бо вусьшіц, бо цёмна,

нехта п’е, бо карысна ад пэўных хваробаў

нехта п’е, бо ў катастрофе фігуруюць прозьвішчы блізкіх

нехта п’е, бо прынізілі гонар, ты ж нічога – толькі сковыт й крывішча

нехта п’е, бо навалам закускі

нехта п’е, бо ў вінарнях сьвету столькі нескаштаваных гатункаў

нехта п’е, бо пасля ванітаў лепш кульнуць, каб прамыць вантробы

нехта п’е, бо чацьвертая ранку

нехта п’е, бо прыемна ў бары

нехта п’е, бо – жыцьцё і гены

нехта п’е, бо калі цьвярозы – ты ніхто і нічога ня зробіш

нехта п’е, бо дэбіл і жыве з бацькамі

нехта п’е, бо чытае кнігі

нехта п’е, бо піша даносы, ліжа дупу, сядзіць пад абцасам

нехта п’е, бо працуе як сука

нехта п’е, бо бяз працы й жыве як сабака

нехта п’е, бо ня піць ня можа, так, банальна сядзіць і бухае

 

у той час як астатнія

закапаўшы сэрцы ў вазончыкі

чакаюць усходаў

чытаюць над імі малітвы

 

але бог у коме

учора ў добрай кампаніі ён напіўся

і болей ня ў стане займацца расьлінамі

 

***

 

“Залишилась любов але краще б її не було”

НаталкаБілоцерківець

 

 

я паеду асюль я паеду адсюль неадменна

і сьляпая душа не згадае дарогі назад

толькі плоць захавае бязрадасныя перамены

у далёкае места бяз гэтых утомных прынад

дзе адчай высьпявае павольна нібы вінаград

 

ані жалю ні сьлёз толькі ўбогія краявіды

толькі памяці гніль: яе водар востры й густы

ахінацьме душу пакідаючы розум бяз гіда

якнайдалей ад гэтай банальнай мілоснай жуды

і ніхто нават я не адкажа дакладна куды

 

і гнятлівай начной нематы незьлічоныя ймёны

я на столі чытацьму не разумеючы слоў

застануцца нічыйнымі тыя задушныя штольні

дзе змарнела нібыта-каханьне нібыта-любоў

або нас не было ад самога пачатку або

 

у гарачым паветры што ліпла агідна да скуры

на запыленых люстрах і ложках на крэслах старых

застануцца сьляды я ня ведаю іхняй структуры

што мы столькі рабілі ў гэтых пакоях пустых?

мы былі пустатой і пустэчу пакінулі ў іх

 

 

Хмяльны нактурн

 

ужо ня ноч але яшчэ ня ранак

два ліхтары нібы электрастанік

вясна але каханка не дае

 

удача зноў мяняе пасажыра

было прыемна зь ёю, калі шчыра –

яна мной карысталася але

 

жыцьцё наогул ненадзейная кантора

усё што зараз маю – гэты горад

ягоны ненавязьлівы рэльеф

 

балконны від на плошчу і макдональдс

а пад рукой ляжыць прыемны бонус –

партвэйн якога вечна не стае

 

ані сьвятла ў дамох – усе ў сьпячцы

п’янтос крычыць “Хачу! Хачу!” ў гарачцы

ды фразу аніякне разаўе

 

і птушкі – палюбоўніцы паветра –

нясуць сваё бясслоўнае лібрэтта

нябеснаму старому шансанье

 

Delirium

 

Гістэрыка – гэта калі ў галаве

чыгунны распалены прас;

калі ты імчыш у мілосным СВ

і ведаеш добра, што праз

 

імгненьне ў жыцьцё ўварвуцца багі

і весела выкінуць прэч

бы мех кантрабанднай палёнай тугі,

бы нейкую лішнюю рэч.

 

Гістэрыка – гэта калі гаманец

каханьня крадуць проста з рук;

калі ўсяму чым валодаў – канец;

калі, на мясьніцкі крук

 

адчаю падвешаны, трызьніш званком

і ведаеш, што – дарма;

калі падступае да горла ком,

а сіл пракаўтнуць няма.

 

Гатэль мілосьці

 

у выніку ты пераехала ў іншы горад

мы абодва пра гэта ведалі і чакалі

зрэшты сьвет – адзін вялікі гатэль

і ня важна ў чыім нумары або спальні

глушыцьмем партвэйн

і шукацьмем рэшткі любові

бо рэшткаў па ёй ніколі не застаецца

 

я ўсё яшчэ помню цела твайго

раскошныя залі

але цяпер мы нібы два вандроўных сюжэты

з адкрытым фіналам

дзьве аднолькавых кнігі

ў розных мілосных архівах

 

адцяпер час плыве паўз нашыя сны

быццам вялікая іржавая баржа

і ніхто ня ведае што рабіць

з гэтай тлустай нафтай страхаў

і мёртвай флорай словаў

 

самагубцы скачуць з мастоў

пакідаючы блізкім замест разьвітальных лістоў

нясплачаныя крэдыты

рэшта спасьцігае даўняе майстэрства

дольчэ віты

і толькі мы між імі – пасярэдзіне –

быццам шруб у нажніцах

 

і тысячы каханкаў

ляжаць у тысячах ложкаў

іхнія абдымкі – перадсьмяротныя сутаргі

іхнія сьлёзы – вада ў лёгкіх каханьня

бо каханьне кажуць жыве тры гады

але нават іх ня хопіць

каб вычуць твой стогн

 

таму застаецца адно лавіць дыханьне

цалаваць чужыя валасы

чужыя сьцёгны

каб прачнуцца назаўтра сам-насам

з водарам чужога цела

які таксама хутка сыдзе

ляткі й бязыменны

 

***

 

Як цудоўна ня мець абсалютна нічога,

пасярэдзіне шляху свайго крывога

у пустых кішэнях трымаючы рукі.

І любіць усіх, хоць палова – сукі.

 

Па раённых парках хаваецца морак.

Гапата засяліла тут кожны дворык,

дзе лахам ламае рэбры і лёсы,

мімаходзь страляючы папіросы.

 

Я вас помню ўсіх, гарадскія вар’яты,

маладыя наяды, старыя камрады,

безграшовыя панкі й каханкі… зрэшты

я вяруся й будзе усім нам нешта.

 

Бо ўгары плывуць эскадрыльлі ночы –

нам махае адтуль наш Нябесны Лётчык.

І лунае месяц да самага раньня –

быццам камэра відэаназіраньня.

 

Ён фіксуе бязжарсна ўсе нашыя скаргі,

рэцыдывы злосьці й мілоснай смагі.

І спадае сьнег на бязлюдны Падол

нібы душы памерлых пчол.

 

А навокал – абрысы прывідных кранаў.

Алкашы ў каматозе, бамжы ў нірване.

Іхні смутак глыбокі й густы як рака

і халодны нібы шчака:

 

ён усіх правядзе праз віры і праз мелі,

праз усе кабакі і ўсе бардэлі

і скіруе нас на сьвятло,

апусьціўшы на самае дно.

 



Партнери