Буквоїд

Сяргій Жадан. «Украінскія авіялініі: выбраныя вершы»

08.09.15 08:41 / Буквоїд
Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч + Пераклады Алеся Аркуша, Уладзімера Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака й Віталя Рыжкова ў бонус-анталёгіі “Адзінаццаць сяброў Жадана”.
Сяргія Жадана любяць і ведаюць. Ня толькі ва Ўкраіне. Настолькі, наколькі ўвогуле сёньня могуць ведаць сучаснага літаратара. Кніжкі вершаў выходзяць неймавернымі для яго калегаў-паэтаў накладамі. Кожны раман чакаецца й сустракаецца з энтузіязмам. На жывых выступах разам з гуртом “Сабакі ў космасе” публіка танчыць – і гэта пад вершы. Праўда, трэба ведаць, як Сяргій іх чытае. З усіх апытаньняў вынікае, што Жадан – адзін з найаўтарытэтнейшых ва Ўкраіне празаікаў і, безумоўна, “галоўны”, калі можна так выразіцца, паэт.  Сяргій Жадан. Украінскія авіялініі: выбраныя вершы. Тернопіль,  «Крок», 2015.
Постійна адреса матеріалу: http://bukvoid.com.ua/news/poetry/2015/09/08/084156.html
Copyright © 2008 Буквоїд
При повному або частковому відтворенні посилання на Буквоїд® обов'язкове (для інтернет-ресурсів - гіперпосилання). Адміністрація сайту може не розділяти думку автора і не несе відповідальності за авторські матеріали.